БЕЛ Ł РУС

ЗША накіруюць на Балтыку атрад марскіх пехацінцаў

2.10.2026 / 10:55

Nashaniva.com

Яны будуць базавацца ў Фінляндыі.

Фота: war.gov

Злучаныя Штаты накіруюць у рэгіён Балтыйскага мора спецыялізаваную групу марскіх пехацінцаў для падтрымкі місіі НАТА Baltic Sentry («Балтыйскі вартавы»). Пра гэта гаворыцца ў паведамленні амерыканскага ваеннага ведамства.

Прыкладна чатыры дзясяткі марскіх пехацінцаў, прыпісаных да 2‑га разведвальнага батальёна 2‑й дывізіі марской пяхоты, якая базуецца ў Паўночнай Караліне, будуць дзейнічаць сумесна з Берагавой брыгадай Фінляндыі, гаворыцца ў паведамленні.

Мэтай місіі будзе назіранне і разведка з мэтай «павышэння дасведчанасці аб марской абстаноўцы для абароны крытычна важнай падводнай інфраструктуры і падтрымкі агульнай бяспекі ў рэгіёне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула