БЕЛ Ł РУС

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС

2.10.2026 / 08:26

Nashaniva.com

«Скарыстаўся нагодай, каб выказаць сваю ўдзячнасць кіруючым структурам ЕС за дапамогу Украіне», — напісаў палітык.

«Меў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕС у нашай краіне. Скарыстаўся нагодай, каб выказаць сваю ўдзячнасць кіруючым структурам ЕС за дапамогу Украіне ды салідарнасць з паняволенымі краінамі нашага рэгіёну», — напісаў Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале.

Фота з тэлеграм-канала Мікалая Статкевіча

«Цяперашнія рэгіянальныя войны (абарончая ва Украіне і халодная грамадзянская ў нас) — найперш войны за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі. У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёна і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты. Падтрымка з боку вольнага свету, у якой ЕС адыгрывае самую значную ролю, паказвае, што мы не самотныя ў сваёй барацьбе, што сілы свабоды ў свеце пераважаюць сілы тыраніі. І што, ўрэшце, свабода пераможа рабства. Беларусь будзе вольнай!» — дадаў Статкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула