БЕЛ Ł РУС

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў

1.10.2026 / 12:47

Nashaniva.com

Расійскі дрон ударыў па Паўднёвым мосце ў Кіеве, калі па ім ехаў цягнік метро.

Беспілотнік трапіў у агароджу каля праезнай часткі, пасля чаго на мосце пачаўся пажар.

Выбух адбыўся непасрэдна падчас руху цягніка метро па перагоне моста. Паведамляецца, што падчас руху па мосце пасажыры пачулі магутны выбух і ўбачылі яркую ўспышку. Адразу пасля гэтага ў вагонах з'явіўся дым, а праз вентыляцыйную сістэму паляцеў попел.

Машыніст паскорыў цягнік, даехаў да правага берага і высадзіў пасажыраў. Пацярпелых няма. Як паведамляюць украінскія СМІ, у адным з вагонаў выбіла вокны.

Мэр Кіева Віталь Клічко ўдакладніў, што каля апорнай часткі Паўднёвага моста ўдарылі два дроны. Рух метро і наземнага грамадскага транспарту па ім спынены. 

Гэта ўжо другі ўдар па Паўднёвым мосце за некалькі дзён: 29 верасня на яго ўпалі абломкі расійскага дрона, пасля чаго рух часова абмяжоўвалі.

Спецыялісты абследавалі стан канструкцыі пасля прылётаў і прыйшлі да высновы, што яна выстаяла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула