БЕЛ Ł РУС

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці

1.10.2026 / 12:12

Nashaniva.com

Беларуска не стала загадзя плаціць за выбар месцаў, бо раней яе дзіця аўтаматычна садзілі побач з адным з бацькоў. Гісторыя выклікала спрэчку ў Threads.

Падчас рэгістрацыі на рэйс «Белавія» жанчына і яе чатырохгадовая дачка атрымалі месцы па розныя бакі праходу, піша BGmedia.

Пасажырка расказала, што ўжо неаднаразова лятала з дзіцем і раней іх заўсёды садзілі побач. Таму гэтым разам яна не стала загадзя аплачваць выбар месцаў.

Посмотреть в Threads

Паводле жанчыны, пасажыраў, якія рэгістраваліся пазней, змаглі пасадзіць разам. 

У каментарах меркаванні падзяліліся. Адны палічылі, што чатырохгадовае дзіця павінна сядзець побач з дарослым без дадатковай платы. Іншыя нагадалі, што пасажырка магла загадзя аплаціць выбар месцаў: «Чаму, калі вы хацелі сядзець побач, не аплацілі гэтую паслугу загадзя? Гэта ж лагічна».

На сайце «Белавія» пазначана, што магчымасць бясплатна выбраць месца залежыць ад тарыфу. У даступных публічных правілах авіякампаніі няма асобнай гарантыі, што дзіця, старэйшае за два гады, у любым выпадку пасадзяць непасрэдна побач з бацькам або маці.

У Еўрасаюзе тым часам узгаднілі новыя правілы, паводле якіх дзіця да 14 гадоў і дарослага, які яго суправаджае, павінны садзіць побач без дадатковай платы. Аднак гэтая норма яшчэ не паўсюдна дзейнічае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула