БЕЛ Ł РУС

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц

1.10.2026 / 10:51

Nashaniva.com

Праз правядзенне мерапрыемстваў у Мінску будуць часова перакрываць рух транспарту. Кіроўцам раяць загадзя планаваць маршрут.

1 кастрычніка:

з 8.00 да 14.00 — праспекты Незалежнасці і Пераможцаў, вуліцы Янкі Купалы і Леніна;

з 15.00 да 23.00 — праспекты Машэрава і Пераможцаў, вуліцы Янкі Купалы, Старажоўская, Паўліны Мядзёлкі і Нарачанская, а таксама МКАД.

2 кастрычніка:

з 10.00 да 18.00 — праспекты Машэрава, Пераможцаў і Незалежнасці, вуліцы Янкі Купалы і Старажоўская.

Акрамя таго, 1 і 2 кастрычніка рух могуць кароткачасова абмяжоўваць і на іншых участках мінскіх вуліц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула