БЕЛ Ł РУС

Мэр Іркуцка: З бляшанак ад дзіцячых сумесяў можна рабіць акопныя свечкі

1.10.2026 / 10:45

Nashaniva.com

Нованароджаныя таксама «ўдзельнічаюць у дапамозе фронту», мяркуе чыноўнік.

Мэр Іркуцка Руслан Балотаў апублікаваў у сваім тэлеграм-канале пост, у якім распавёў, што «самыя маленькія жыхары нашага горада таксама ўдзельнічаюць у дапамозе фронту».

Паводле яго слоў, у Іркуцкім гарадскім перынатальным цэнтры «ў падтрымку байцоў адпраўляюць бляшанкі ад выкарыстаных дзіцячых малочных сумесяў». Як сцвярджаецца, так вырашыў калектыў установы.

За два гады на перадавую ўжо адправілі некалькі партый такіх бляшанак. Матэрыял добры, з яго можна рабіць акопныя свечкі, мяркуе Болатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула