БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўжо накапалі два мільёны тон цукровых буракоў

1.10.2026 / 10:20

Nashaniva.com

Будзем з цукрам, хоць ён канечне шкодны.

У Беларусі ўжо накапалі 2,065 млн тон цукровых буракоў, піша БелТА.

Сярэдняя ўраджайнасць — 460 ц/га, цукрыстасць — больш за 16%. Тэмпы ўборкі перавышаюць леташнія.

Карняплоды сабраныя з 41% тэрыторыі.

У лідарах Мінская вобласць, там накапана 809 тыс. тон, у Гродзенскай — 715 тысяч тон.

А вось глыбокі аўтсайдар Гомельская вобласць, там сабрана ўсяго 5 тысяч тон. Яны там ці не родзяць, ці іх не содзяць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула