БЕЛ Ł РУС

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк

1.10.2026 / 07:46

Nashaniva.com

Пасля таго як перамовы зайшлі ў тупік.

Марка Рубіа. Saul Loeb, Pool Photo via AP

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі пакінуць краіну пасля таго, як перамовы зайшлі ў тупік, піша Axios са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

Сярод тых, ад каго запатрабавалі пакінуць краіну, быў і міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы.

«Дзяржсакратар Рубіа выслаў іранскую дэлегацыю, якая знаходзілася там занадта доўга. Генеральная асамблея ААН скончылася, таму ім пара было з'язджаць», — сказаў выданню неназваны амерыканскі чыноўнік.

У матэрыяле адзначаецца, што ў Белым доме меркавалі, што на працягу панядзелка паміж бакамі будзе дасягнуты прагрэс у перамовах, аднак да канца дня стала вядома, што яны зайшлі ў тупік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула