БЕЛ Ł РУС

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал

30.09.2026 / 18:40

Nashaniva.com

Вядомы расійскі журналіст Леанід Парфёнаў даў вялікае інтэрв'ю Ірыне Шыхман для ютуб-канала «А поговорить?» Стоячы каля магілы Марка Шагала ў Сен-Поль-дэ-Вансе на поўдні Францыі, ён сярод іншага паразважаў пра творчую спадчыну і прыналежнасць славутага мастака. Беларусы да гэтага творцы, як ён перакананы, увогуле дачынення не маюць.

Леанід Парфёнаў. Скрыншот з відэа

«Нейкі час таму, можа гады з тры, была выстава ў Альберціне ў венскай Шагала. Там было шмат з японскіх збораў, чаго я і ўявіць не мог, і там было столькі Расіі! Я ніколі не бачыў у Шагала, каб столькі снегу, драўляных платоў, салдат з самаварамі. […] І ён, канешне, гэта нёс усё. Гэта дзіўная справа да пытання пра тое, што там з дзяцінства, з юнацтва. Як ён [пранёс] гэты Віцебск, гэты Ідышлэнд, гэты космас, нейкае маленькае зусім паселішча (паводле звестак перапісу насельніцтва 1897 года, у губернскім цэнтры Віцебску жылі 65 871 чалавек — у рэаліях таго часу горад быў зусім не малы, насельніцтва Мінска, напрыклад, складала 91 тысячу — НН), з якога можна стварыць цэлы космас у свеце мастака», — разважае Парфёнаў.

Ірына Шыхман у сувязі з гэтым задае яму пытанне:

— Вось, дарэчы, пра нацыянальнасць. Вось яго чыім мастаком лічыце? Рускім? Беларускім? (у апошнім слове выразна чуецца іронія. — НН).

— Не, не, — рашуча пярэчыць Парфёнаў. — Белоруссия ни при чём! Ён рускі і французскі мастак яўрэйскага паходжання. Яўрэйскасць, вядома, вельмі моцна, але школа ягонай вывучкі, да якой ён належаў — гэта, вядома, рускі срэбны век, а пасля Парыж перадваенны, перад Першай сусветнай вайной».

Чытайце таксама:

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала

Парфёнаў пра Шагала: «Гэта рускі мадэрн, не існавала ніякага беларускага жывапісу»

Каментары да артыкула