БЕЛ Ł РУС

На двух участках МКАД абмежавалі рух грузавікоў

30.09.2026 / 16:20

Nashaniva.com

Каб павысіць бяспеку дарожнага руху і прадухіліць магчымыя аварыі, для грузавога транспарту змянілі арганізацыю руху на знешнім коле МКАД, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Грузавікам масай больш за 3,5 тоны цяпер забаронена займаць другую і трэцюю палосы на ўчастку ад вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава да вуліцы Свіслацкай, а таксама ад Даўгінаўскага тракту да праспекта Пераможцаў.

Пра абмежаванне кіроўцаў папярэджваюць дарожныя знакі 3.4 «Рух грузавых аўтамабіляў забаронены». Дадаткова на другой і трэцяй палосах МКАД нанесеная адпаведная дарожная разметка.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць новыя абмежаванні пры выбары маршруту.

Чытайце таксама:

У Мінску 1‑2 кастрычніка будуць перакрываць рух

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў

Каментары да артыкула