БЕЛ Ł РУС

Прэм’ер Брытаніі дапусціў вяртанне краіны ў ЕС

30.09.2026 / 14:21

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Эндзі Бёрнэм заявіў, што ўрад можа разгледзець вяртанне краіны ў Еўрасаюз сярод варыянтаў перагляду адносін з Еўропай. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю «Бі-бі-сі».

Фота: AP Photo / Jon Super

Бёрнэм пералічыў чатыры магчымыя шляхі: захаваць цяперашнія адносіны, стварыць мытны саюз з ЕС, вярнуцца на адзіны еўрапейскі рынак або аднавіць паўнапраўнае членства. «Мы маглі б пайсці да канца», — сказаў прэм’ер, кажучы пра апошні варыянт. Паводле яго слоў, урад павінен ацаніць рэалізуемасць кожнага сцэнарыя, яго перавагі і недахопы.

Пры гэтым Бёрнэм не абвяшчаў пра рашэнне вярнуцца ў ЕС. Ён нагадаў, што хацеў бы ўбачыць гэта пры сваім жыцці, але ўдакладніў, што гаворка неабавязкова ідзе пра бліжэйшы час.

Рэферэндум аб членстве Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе прайшоў у чэрвені 2016 года. За выхад з ЕС прагаласавалі 51,9% удзельнікаў, за захаванне членства — 48,1%. Яўка склала 72,2%.

Каралеўства афіцыйна выйшла з Еўрасаюза 31 студзеня 2020 года. Гісторыя выхаду атрымала назву Brexit.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула