БЕЛ Ł РУС

Знойдзена самая няўдалая кур’ерка тэлефонных махляроў: з ламбарда выгналі, картку заблакавалі, а міліцыянеры затрымалі

30.09.2026 / 11:16

Nashaniva.com

19‑гадовая дзяўчына з Уздзенскага раёна паддалася на падман тэлефонных махляроў.

Зламыснікі патэлефанавалі дзяўчыне і падманулі яе ад імя аператара мабільнай сувязі, а затым запалохалі крымінальнай адказнасцю. Каб атрымаць добрую характарыстыку, яна пагадзілася выконваць указанні куратараў, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Дзяўчына тройчы забірала грошы і ювелірныя вырабы ў падманутых мінчукоў. Аднак кожны раз сутыкалася з перашкодамі.

У першым выпадку ў ламбардзе прынялі не ўсе ўпрыгажэнні, праз што кур’ерка не змагла пералічыць махлярам усе грошы. У другі раз банк замарозіў транзакцыю на дзевяць тысяч рублёў, палічыўшы яе падазронай. А падчас апошняга задання дзяўчына з атрыманымі грашыма была затрымана супрацоўнікамі сталічнай міліцыі.

Больш за 15 тысяч рублёў канфіскавана і будзе вернута ахвярам махляроў. Па ўсіх фактах праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула