БЕЛ Ł РУС

У Свіслацкім раёне згарэла 35 тон семачак

30.09.2026 / 11:01

Nashaniva.com

Пажар здарыўся ў вёсцы Ражкі-1 на сушыльні збожжа, паведаміла МНС.


Аграрыі сушылі насенне сланечніка. Аператар комплексу, заўважыўшы іскрэнне, выйшаў на вуліцу і выявіў, што з верхняй часткі шахтнай сушыльні шугае полымя.

Мужчына адключыў падачу газу і вентылятары сушылкі. Тым часам відавочца паведаміў пра здарэнне ў МНС.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь знішчыў 35 тон насення сланечніка і дэфармаваў металічную канструкцыю зернясушылкі тэхналагічнага рэгламенту сушкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула