БЕЛ Ł РУС

Падпальшчыка ў Светлагорскім раёне вызначылі па абгарэлых запалках

30.09.2026 / 09:37

Nashaniva.com

На запалках эксперты знайшлі мужчынскі генатып.

Спроба падпалу адбылася ў ліпені ў адным з населеных пунктаў Светлагорскага раёна, паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Невядомы паспрабаваў падпаліць жылы дом, але агонь згас сам яшчэ да прыезду ратавальнікаў.

Пра наўмысны падпал сведчылі пах гаруча-змазачнага матэрыялу і абгарэлыя запалкі, якія ляжалі побач з домам. Іх забралі на экспертызу.

На запалках эксперты выявілі мужчынскі генатып. Ён супаў з узорам аднаго з людзей, што праходзяць па справе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула