БЕЛ Ł РУС

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

29.09.2026 / 19:32

Nashaniva.com

29 верасня на Алімпійскім стадыёне ў Хельсінкі зборная Беларусі па футболе гуляе супраць зборнай Фінляндыі ў матчы Лігі нацый УЕФА. Заўзятары фінскай зборнай да гэтай гульні адмыслова падрыхтаваліся, піша «Трыбуна».

Пасля пачатку гульні на трыбунах з'явіўся вялікі банер з надпісам Sun päiväs koittaa, што можна перакласці з фінскай мовы як «Твой дзень надыдзе». Яго змест гаворыць сам за сябе. 

Футбольная асацыяцыя Фінляндыі раней абвясціла, што ўвесь чысты прыбытак ад гульні будзе пералічаны арганізацыі «Украінцы ў Фінляндыі». Перад тым фіны ўвогуле хацелі правесці матч па-за межамі краіны, аднак урэшце адмовіліся ад такога рашэння.

Зрэшты, асаблівай цікавасці матч не выклікаў, на яго прадалі толькі 6500 квіткоў. Пры гэтым Алімпійскі стадыён можа змясціць 36 тысяч гледачоў.

Зборная Фінляндыі разміналася ў майках «Мы выступаем за мір». На трыбунах заўважылі адразу некалькі ўкраінскіх сцягоў, а на фан-сектары фінаў — таксама бел-чырвона-белы.

Дзяржаўны гімн Беларусі трыбуны сустрэлі свістам, а перад стартам гульні фанаты заспявалі «Пуцін — х****».

Чытайце таксама:

Футбольная зборная прэзентавала новую форму ад Adidas

У першым матчы Лігі нацый УЕФА беларусы прайгралі Албаніі

Стала вядома, дзе зборная Беларусі правядзе хатнія матчы Лігі нацый

Віктар Ганчарэнка назваў задачу зборнай Беларусі ў Лізе нацый

Каментары да артыкула