БЕЛ Ł РУС

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

28.09.2026 / 16:40

Nashaniva.com

Сёлета ўвесну падчас рамонту дома №2 па вуліцы Марата ў Оршы быў знішчаны мурал, намаляваны да 90‑годдзя Уладзіміра Караткевіча ў 2020 годзе. Цяпер яго аднаўляюць, заўважыла «Віцебская вясна».

Так будзе выглядаць новы мурал

Тарцавая сцяна гэтага дома выходзіць на вуліцу імя пісьменніка, і менавіта на ёй быў малюнак, зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым. Потым яго схавалі пад тэрмашубай, і факт знікнення ў горадзе цікавосткі, якую любілі і мясцовыя, і турысты, вельмі абурыў грамадскасць.

Стары знішчаны мурал

Цяпер на тым самым месцы зноў будзе мурал. Да 96‑х угодкаў пісьменніка (26 лістапада) яго абяцае скончыць мастачка Любоў Рабека, якая супрацоўнічае з творчым аб’яднаннем Shakola art. У гэтым мастацкім жанры яна працуе толькі другі год.

Партрэт Уладзіміра Караткевіча будзе каляровым і на фоне прыроды. Раней на мурале, апрача партрэта, былі малюнкі самога пісьменніка і цытаты з ягоных твораў. Радок «Быў. Ёсць. Буду» вырашана пакінуць.

Чытайце таксама:

У Оршы знік мурал з Уладзімірам Караткевічам

У Оршы на жылым доме намалявалі вялікі партрэт Уладзіміра Караткевіча ФОТАФАКТ

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах

Каментары да артыкула