Пры ўдары па Дняпры загінулі трое, яшчэ мінімум 12 чалавек параненыя
Расіяне сярод дня нанеслі ўдар па бізнэс-цэнтры.
Загінулі тры чалавекі, мінімум 12 параненых. Пра гэта паведаміў кіраўнік мясцовай вайсковай адміністрацыі Аляксандр Ганжа.
У бізнэс-цэнтры працягваюцца пошукава-выратавальныя работы, з будынка вывелі 47 чалавек.