БЕЛ Ł РУС

Прызначаны новы міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю

28.09.2026 / 11:59

Nashaniva.com

МАРГ узначаліў Аляксандр Якоўчыц.

Да гэтага ён працаваў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, дзе курыраваў пытанні імпартазамяшчэння, вытворчасці харчовых прадуктаў, экспарту і імпарту, а таксама тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання.

У яго паслужным спісе таксама праца ў сферы гандлю, спажывецкай кааперацыі, «Беллегпраме» і «Белдзяржхарчпраме».

Раней міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю быў Артур Карповіч.

Аляксандр Якоўчыц нарадзіўся ў 1976 годзе ў Брэсце. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «камерцыйная дзейнасць» (1997). 

Працоўную дзейнасць пачаў у 1994 годзе адміністратарам крамы №7 Брэсцкай базы «Гаспагандаль». З 1996‑га па 2002 год яго працоўны шлях быў звязаны з ААТ «Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг», дзе ён прайшоў шлях ад таваразнаўцы другой катэгорыі да начальніка таварнага, а затым камерцыйнага аддзела.

У 2006 годзе ўзначаліў упраўленне гандлю Брэсцкага аблспажыўсаюза і з таго часу працуе ў спажывецкай кааперацыі. З 2008‑га па 2010 год з'яўляўся намеснікам старшыні праўлення Брэсцкага аблспажыўсаюза. Потым быў намеснікам старшыні праўлення Белкаапсаюза.

Таксама займаў пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і пытаннях прыватызацыі «Беллегпрама», а затым на працягу пяці гадоў быў намеснікам старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

У жніўні 2025 года быў прызначаны намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула