БЕЛ Ł РУС

П'янага бяспраўніка спынялі са стральбой у Докшыцкім раёне

28.09.2026 / 10:18

Nashaniva.com

Здарэнне было сёння задоўга да світання, а 4:30.

Супрацоўнікі ДАІ падалі кіроўцу ВАЗа сігнал аб спыненні, але той праігнараваў яго і працягнуў рух. Пачаўся пераслед, паведамляе прэс-служба МУС.

На неаднаразовыя патрабаванні міліцыянераў парушальнік не рэагаваў і спрабаваў з'ехаць. У выніку была выкарыстана табельная зброя.

За рулём апынуўся 32‑гадовы неаднаразова судзімы жыхар Барысаўскага раёна. Яго фізічны стан выклікаў падазрэнні ў інспектараў. Ад праходжання медыцынскага агляду ён адмовіўся. Раней яго пазбавілі «правоў» за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. У аўтамабілі таксама знаходзіўся яго 34‑гадовы брат у стане алкагольнага ап’янення.

Кіроўцу пазбавяць правоў на пяць гадоў, а таксама ён будзе аштрафаваны на 200 базавых велічынь (9 тысяч рублёў). За непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі абодва мужчыны змешчаныя ў ІЧУ, а аўтамабіль — на ахоўную стаянку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула