У Краснадарскім краі ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу
У ноч на 28 верасня жыхары станіцы Наватытараўскай паведамілі пра пралёты беспілотнікаў і шматлікія выбухі.
Выданне высветліла, што ў выніку налёту ўзнік пажар на нафтобазе краснадарскай кампаніі «Эдэльвейс-95», якая займаецца гандлем нафтапрадуктамі.
Афіцыйна ўлады пакуль не паведамлялі пра атаку.