БЕЛ Ł РУС

«Дапамажыце, маю маму забіваюць!» 11‑гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю падчас сваркі бацькоў

27.09.2026 / 17:58

Nashaniva.com

На бацьку завялі крымінальную справу.

11‑гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю і расказала, што бацькі сварацца, а тата паводзіць сябе вельмі агрэсіўна. Паводле яе слоў, ён пагражаў забіць маму.

Сілавікі выехалі на адрас і затрымалі 42‑гадовага слесара. Ён быў п'яны.

Сужэнцы пасварыліся праз рэўнасць. Неўзабаве славесная перапалка перарасла ў сур'ёзны канфлікт: мужчына пачаў кідаць у жанчыну крэслам і пагражаў забойствам. Усё гэта адбывалася на вачах у дзяцей. Дзяўчынка не разгубілася і патэлефанавала ў міліцыю.

Жанчына расказала, што доўга цярпела агрэсіўныя паводзіны мужа і не звярталася па дапамогу — хацела захаваць сям'ю.

На мужа завялі крымінальную справу за пагрозу забойствам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула