У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА
На вуліцы Жукоўскага ў Мінску адбыўся прарыў трубы. Магутны струмень вады ўзнімаецца на вышыню шматпавярховага дома.
Струменем вады выбіла некалькі вокнаў у доме.
Інфармацыі аб прычынах аварыі пакуль няма.