БЕЛ Ł РУС

Марк Цукерберг паказаў свой смартфон — і гэта не iPhone

27.09.2026 / 11:52

Nashaniva.com

Кіраўнік Meta Марк Цукерберг у падкасце з журналісткай Джаанай Стэрн паказаў, як ён працуе на сваім смартфоне са штучным інтэлектам пад назвай Muse. Тэхнааглядальнікі пазналі ў гаджэце флагман, выпушчаны яшчэ ў пачатку 2024 года.

Мяркуючы па ўсім, Цукерберг карыстаецца Samsung Galaxy S24 Ultra. Але невядома, ці гэта яго асноўны смартфон.

Nothing like being burned by @finkd's Muse... pic.twitter.com/wiFpuLzA34

— Joanna Stern (@JoannaStern) September 24, 2026

Выбар Android для кіраўніка Meta не новы. Яшчэ ў 2020 годзе Цукерберг казаў, што шмат гадоў карыстаецца смартфонамі Samsung, бо большасць кліентаў яго кампаніі выбірае менавіта Android. У 2023 годзе яго таксама заўважалі з Galaxy S23 Ultra.

Galaxy S24 Ultra выйшаў у студзені 2024 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула