БЕЛ Ł РУС

Беларуса Льва Міхеева вызвалілі ў Арменіі пасля затрымання

26.09.2026 / 14:25

Nashaniva.com

Да справы падключыліся беларускія праваабаронцы ў Грузіі і Арменіі, прадстаўнікі армянскага і грузінскага бакоў, а таксама юрысты Офіса Святланы Ціханоўскай.

Фота з архіву Рамана Кісляка

Беларус Леў Міхееў, якога пасля высылкі з Грузіі затрымалі на армянскай мяжы праз міждзяржаўны вышук па запыце беларускіх уладаў, вызвалены, паведамляе АПК.

З учорашняга вечара да сітуацыі далучыліся беларускія праваабаронцы ў Грузіі і Арменіі, прадстаўнікі армянскага і грузінскага бакоў, а таксама юрысты Офіса Святланы Ціханоўскай. Каманда каардынавала дзеянні і звязвалася з тымі, хто мог дапамагчы дамагчыся як мага хутчэйшага вызвалення беларуса.

«Вялікая падзяка ўсім, хто быў уцягнуты ў гэты працэс: беларускім праваабаронцам у Грузіі і Арменіі, армянскаму і грузінскаму бакам, юрыстам Офіса Святланы Ціханоўскай. Асобная падзяка праваабаронцу і юрысту, нашаму калегу з Каардынацыйнай рады Раману Кісляку. Уся каманда з учорашняга вечара, даведаўшыся пра затрыманне Льва, працавала, каардынавала свае дзеянні і звязвалася з усімі, хто мог дапамагчы дамагчыся яго як мага хутчэйшага вызвалення», — адзначыла выконваючая абавязкі прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч.

Чытайце таксама:

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі

У Грузіі затрымалі беларуса, які пяць гадоў чакае на палітычны прытулак

Каментары да артыкула