БЕЛ Ł РУС

Трамп адхіліў прапанову Ірана адкрыць Армузскі праліў і спыніць баявыя дзеянні ў рэгіёне на сем дзён

26.09.2026 / 08:05

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША лічыць імаверным аднаўленне бамбардзіровак пасля лістападаўскіх выбараў у Кангрэс. 

Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

Дональд Трамп адхіліў прапанову Ірана адкрыць Армузскі праліў і спыніць баявыя дзеянні ў рэгіёне на сем дзён. Пра гэта The Wall Street Journal паведаміла са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў.

Паводле звестак газеты, Трамп у прыватных размовах з супрацоўнікамі выказаў сумневы ў тым, што Іран выканае яго патрабаванні, і заявіў, што лічыць верагодным аднаўленне бамбардзіровак пасля лістападаўскіх выбараў у Кангрэс. 

Незадоўга да публікацыі WSJ міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы паведаміў, што Тэгеран перадаў ЗША мірны план, які прадугледжвае сямідзённы адлік да адкрыцця Армузскага праліва і прыпынення баявых дзеянняў у рэгіёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула