БЕЛ Ł РУС

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай

25.09.2026 / 23:16

Nashaniva.com

25 верасня супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры правялі раптоўную праверку інтэрнатаў навучэнцаў у Кастрычніцкім раёне Мінска, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: «Мінск-Навіны»

Рэйд прайшоў у межах прафілактычнай акцыі «Рабі правільны выбар». Праверылі інтэрнаты Мінскага дзяржаўнага механіка-тэхналагічнага каледжа і Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСА».

Асноўнай мэтай праверкі, як заяўляецца, была прафілактыка правапарушэнняў сярод моладзі, выяўленне магчымых выпадкаў незаконнага абароту наркотыкаў і вейпаў, а таксама кантроль за выкананнем правіл пражывання ў інтэрнатах.

Памяшканні інтэрнатаў агледзеў кінолаг са службовым сабакам па мянушцы Тор. Сабака абнюхваў месцы, дзе маглі знаходзіцца забароненыя рэчывы. Сілавікі заявілі, што сабакі здольныя знаходзіць наркотыкі нават па вельмі слабым пахавым следзе.

Падчас цяперашняй праверкі забароненых рэчываў, як паведамляецца, не выявілі. У гэтым навучальным годзе гэта ўжо другая праверка інтэрнатаў.

Чытайце таксама:

У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах

Беларуска ездзіла па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі

Грамадзянін Латвіі правозіў у Беларусь наркотыкі ў вейпе

Каментары да артыкула