БЕЛ Ł РУС

Фінляндыя і Швецыя ўпершыню разам паднялі ў паветра знішчальнікі для перахопу расійскіх вайсковых самалётаў

25.09.2026 / 13:41

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ўчора.

Фота: ВПС Фінляндыі

Знішчальнікі сіл хуткага рэагавання Фінляндыі і Швецыі былі паднятыя па трывозе для перахопу і ідэнтыфікацыі расійскіх вайсковых самалётаў у міжнароднай паветранай прасторы над Фінскім залівам 24 верасня, паведамляецца ў афіцыйным акаўнце X Вайскова-паветраных сіл Фінляндыі.

Гэта была першая падобная сумесная аперацыя дзвюх краін. Паводле Bloomberg, у паветра былі паднятыя фінскія F/A-18 Hornet і шведскія JAS 39 Gripen.

У складзе расійскай авіягрупы былі выяўленыя Ту-134, МіГ-31 і Су-30, паведамілі ў ВПС Фінляндыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула