БЕЛ Ł РУС

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай

25.09.2026 / 10:15

Nashaniva.com

У кіраўніцы фонду «Іннапрактыка», малодшай афіцыйнай дачкі Кацярыны Ціханавай і балетмайстра Ігара Зяленскага ёсць васьмігадовая дачка па імені Эльза (нарадзілася ў снежні 2017 года).

Кацярына Ціханава

Ёй далі прозвішча маці, якая жыве пад выдуманым прозвішчам Ціханава. «Праект» высветліў гэта падчас аналізу базы Федэральнай пагранічнай службы, якая трапіла ў адкрыты доступ, піша «Агенцтва».

Імя дзяўчынкі супадае з імем гераіні галівудскага мультфільма «Халоднае сэрца» — прынцэсай Эльзай.

Дачка Пуціна Кацярына Ціханава вядомая сваёй любоўю да Галівуда — на вяселлі са сваім першым мужам Кірылам Шамалавым яна выконвала кампазіцыю прынцэсы з амерыканскага мультфільма «Анастасія».

Прэзідэнт Расіі хавае членаў сваёй сям’і, таму яны жывуць пад іншымі прозвішчамі, часцяком — незвычайнымі.

Яго сыны ад Аліны Кабаевай атрымалі імёны Іван і Уладзімір Спірыдонавы (дзеда прэзідэнта звалі Спірыдонам). Пазашлюбная дачка Пуціна ад адносін са Святланай Крываногіх носіць імя Луіза Розава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула