У Беларусі назіраецца рост захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі
Але рост захворвання на ВРІ ў параўнанні з летнім перыядам заканамерныя з года ў год, бо адбіваюцца сезоннасць і пачатак навучальнага года, паведаміла Мінздароўя.
Фота: Guido Mieth / Getty Images
Сярод захварэлых пераважаюць дзеці. На іх долю прыпадае 68,2% усіх зафіксаваных выпадкаў.
Цыркулююць пераважна ўзбуджальнікі негрыпознай групы, сярод якіх дамінуюць: рынавірус — 47,3%, бакавірус — 20%; вірусы парагрыпу — 14,5%.
Вакцынацыя супраць грыпу стартуе ў кастрычніку.
У першую чаргу вакцынацыя неабходная пацыентам з груп высокай рызыкі. Для іх будзе даступная вакцына «Грыпол Плюс» (Расія). Першая партыя ўжо паступае ў арганізацыі аховы здароўя.
За свой кошт можна зрабіць прышчэпку прэпаратамі:
- «Інфлювак Тэтра» (Нідэрланды);
- «ВаксигрыпТэтра» (Францыя);
- супраць COVID-19 — вакцынай «Канвасэл» (Расія).
Дапускаецца сумеснае ўвядзенне вакцын супраць грыпу і COVID-19 у адзін дзень.