БЕЛ Ł РУС

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

24.09.2026 / 19:22

Nashaniva.com

Пра знікненне свайго школьнага сябра Уладзіміра Алдохіна паведаміў у фэйсбуку архітэктар і адзін з рэдактараў беларускай Вікіпедыі Уладзіслаў Чаховіч.

Уладзімір Алдохін

«Знік мой школьны сябар Уладзімір Алдохін (нар. 13.07.1993), які апошнія гады жыў у Вільні і працаваў інжынерам-электрыкам у высокатэхналагічнай кампаніі I-Photonics UAB.

Нядаўна ён звольніўся адтуль пасля доўгіх гадоў працы, пасля накіраваўся на адпачынак у Італію, імаверна, адзін. 5 верасня ён напісаў маці, што ляціць туды. 9 верасня я перапісваўся з ім, і ён хутка адказваў. 10 верасня ён паведаміў свайму іншаму сябру, што знаходзіцца ў Ліворна, Таскана.

Апошні раз яго тэлефон быў у сетцы 13 верасня, пра што сведчыць акаўнт у Вайберы.

Літоўская паліцыя прыняла заяву на разгляд. Родныя, калегі і сябры шукаюць яго», — напісаў Уладзіслаў Чаховіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула