БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі расказалі, калі вернецца +21 градус

24.09.2026 / 15:00

Nashaniva.com

Трэба пацярпець некалькі дзён.

У суботу—нядзелю чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў і няўстойлівых паветраных мас з Балтыкі, таму чакаюцца ападкі. Толькі ў нядзелю месцамі па Брэсцкай вобласці чакаецца да +20.

А вось у самым пачатку наступнага тыдня сінаптычная сітуацыя зменіцца: франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю нашай краіны, а ўмовы надвор’я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.

У панядзелак, 28 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу +3—10 градусаў, днём — +14—21.

У аўторак, 29 верасня, ноччу +2—9, днём — +14—21.

У апошні дзень верасня, у сераду, днём +14—21.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула