БЕЛ Ł РУС

У Камянецкім раёне жанчына знайшла жалязяку ў мясцовым хлебе

23.09.2026 / 18:32

Nashaniva.com

Жыхарка Камянецкага раёна набыла звычайны хлеб-«цаглінку», выраблены на мясцовым хлебазаводзе, але ў бохане знайшла металічны прадмет, які быў запечаны непасрэдна ў скарынцы. На выгляд ён нагадваў невялікую трубку або шайбу, пішуць «Навіны Камянеччыны».

Пакупніца сфатаграфавала знаходку 18 верасня і перадала фота вытворцу. На прадпрыемстве пацвердзілі, што металічны прадмет сапраўды мог трапіць у хлеб праз няспраўнасць абсталявання.

Як патлумачылі на заводзе, у ноч перад тым, як жанчына набыла хлеб, у хлебапякарнай печы з лініі, якая накіроўвае прадукцыю, саскочыў ланцуг. Мяркуецца, што ў гэты момант адляцеў адзін з элементаў мацавання і трапіў у пустую форму для хлеба, які выпякалі ў наступнай партыі.

Няспраўнасць была нязначнай: абсталяванне хутка адрамантавалі, зламаную дэталь замянілі, а прастой прадпрыемства працягваўся не больш за паўгадзіны.

На хлебазаводзе дапусцілі, што металічны элемент не заўважылі з-за яго невялікага памеру і чалавечага фактару. Прадстаўнікі прадпрыемства прынеслі пакупніцы свае прабачэнні.

Чытайце таксама:

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі

Вінаградаў зрабіў нарды з хлеба і падарыў Сцяпану Пуцілу

Мінчанка ўгледзела ў хлебе кліпсу ад упакоўкі

Каментары да артыкула