БЕЛ Ł РУС

Міліцыя папярэдзіла пра вучэнні на Гомельшчыне

23.09.2026 / 08:30

Nashaniva.com

Могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў.

На Гомельшчыне сёння пройдуць комплексныя камандна-штабныя вучэнні па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў да дзеянняў у асаблівых умовах, паведамляе прэс-служба ведамства.

Сёння ў Гомелі да 18:00 абмежаваны рух, а таксама прыпынак транспартных сродкаў:

— на вул. Камунараў ад вул. Кірава да вул. Савецкай;

— уезд у арку дома №18 па вул. Савецкай (пад’езд да паліклінікі МУС);

— уезд у двор дома №18 па вул. Сялянскай;

— часткова абмежаваны рух і ўезд на тэрыторыю паркоўкі гасцініцы «Сож».

Магчыма перамяшчэнне спецыяльнай і ваеннай тэхнікі.

У сувязі з абмежаваннем месцаў для паркоўкі транспарту рэкамендуецца кіроўцам загадзя планаваць маршрут і выбіраць альтэрнатыўныя месцы для стаянкі.

Адзін з этапаў вучэнняў адбудзецца ў Добрушы па вул. Чыгуначнай, 1. Побач з аб’ектам могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула