БЕЛ Ł РУС

19‑гадовы кіроўца збіў насмерць жанчыну ў Смалявіцкім раёне

22.09.2026 / 10:19

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора каля 18:20 непадалёк ад вёскі Куляшоўка, паведамляе ДАІ.

Кіроўца Toyota, рухаючыся на закругленні дарогі направа, здзейсніў наезд на 65‑гадовую жанчыну-пешахода. Пацярпелая пераходзіла праезную частку справа налева па ходзе руху транспартнага сродку.

Пасля сутыкнення аўтамабіль страціў кіраванне і з'ехаў у прыдарожны кювет.

У выніку ДТЗ пешаходка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Таксама пацярпелі пасажыры аўтамабіля: 14‑гадовай дзяўчынцы была аказана медыцынская дапамога, дзве 16‑гадовыя дзяўчыны з атрыманымі траўмамі былі дастаўленыя ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула