БЕЛ Ł РУС

У наступным годзе ў Мінску пачнуць рэканструкцыю Музычнага тэатра

22.09.2026 / 07:40

Nashaniva.com

А рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага набліжаецца да завяршэння.

Музычны тэатр, фота TravelAgency.by

Будынак увядуць у эксплуатацыю ў 2026 годзе, нягледзячы на складанасці з рэстаўрацыяй, паведаміў гендырэктар «Мінскбуда» Анатоль Вядзёрчык, пішуць Мінск-навіны.

Наступны ў чарзе — Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Цяпер яго рэканструкцыя знаходзіцца на этапе праектавання.

— У 2027 годзе распачнем рамонт гэтага аб'екта: там мадэрнізуюць сцэну, залы, інжынерныя сеткі, сцэнічнае абсталяванне. Будуць створаны нават дадатковыя памяшканні, — дадаў гендырэктар «Мінскбуда».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула