БЕЛ Ł РУС

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ

22.09.2026 / 07:32

Nashaniva.com

Мясцовыя жыхары паведамлялі пра выбухі на працягу некалькіх гадзін ноччу.

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ

Губернатар Вячаслаў Фядорышчаў паведаміў, што ў Самарскай вобласці былі збітыя «дзясяткі беспілотнікаў», пашкоджаныя грамадзянскія аб'екты, у тым ліку прыватныя дамы і аўтамабілі. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.

Мясцовыя жыхары паведамлялі пра выбухі на працягу некалькіх гадзін ноччу, а над Самарай стаіць чорны слуп дыму. Гадзіну таму ў рэгіёне была скасаваная беспілотная небяспека. Astra піша, што атакаваны і гарыць Куйбышаўскі НПЗ. Завод ужо неаднаразова трапляў пад атакі УСУ.

Каля трох гадзін ночы паводле мясцовага часу Расавіяцыя закрывала на прыём і выпуск самалётаў аэрапорт Самары Курумоч. Каля сёмай раніцы ведамства паведаміла, што абмежаванні знятыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула