БЕЛ Ł РУС

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць

21.09.2026 / 17:08

Nashaniva.com

Палякі атрымліваюць паведамленні з прапановай аддаленай працы. У іх абяцаюць стаўку 35 еўра за гадзіну, умовы прапануюць абмеркаваць у Telegram. На гэта звярнуў увагу эксперт па дэзынфармацыі Міхал Марэк, паведамляе выданне Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У сацсетцы X Міхал Марэк прывёў скрыншот падобнага паведамлення. SMS імітуе прапанову вядомага агенцтва па працаўладкаванні. У ім пазначаная колькасць работнікаў, якія патрэбныя (30 чалавек).

У Telegram, куды вядзе спасылка, чакае акаўнт, які нібыта належыць жанчыне-рэкруцёру. Толькі за адгуканне на паведамленне адпраўнік абяцае заплаціць 10 еўра.

«Хутчэй за ўсё, менавіта такім чынам расійскія і беларускія спецслужбы шукаюць (і схіляюць да супрацоўніцтва) палякаў і іншаземцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, гатовых выконваць простыя заданні — ад падтрымкі інфармацыйна-псіхалагічных аперацый (напрыклад, размяшчэння ў інтэрнэце адпаведных каментароў) да актаў дыверсіі», — выказаў здагадку Марэк.

Чытайце таксама:

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ

Каментары да артыкула