БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам прадаюць базу адпачынку за 5,5 мільёна рублёў

21.09.2026 / 09:33

Nashaniva.com

База мае гатовую інфраструктуру.

У вёсцы Юхноўка ў Мінскім раёне выставілі на продаж базу адпачынку. За яе просяць больш за 5,5 млн рублёў, піша Realt.by.

База дзейнічае і мае гатовую інфраструктуру. Яе называюць не проста наборам будынкаў, а актывам з моцным інвестыцыйным патэнцыялам дзякуючы лакацыі і магчымасці рэканцэпцыі.

База адпачынку займае 10,7291 га, а ўсе будынкі, якіх налічваецца 12, размешчаныя на плошчы больш за 5 тыс. кв. м.

Сярод фішак праекта згадваюцца тры артэзіянскія свідравіны, а таксама сасновы лес.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула