БЕЛ Ł РУС

У міліцыі расказалі падрабязнасці пошуку хлопчыкаў з Бараўлян

20.09.2026 / 10:56

Nashaniva.com

Дзяцей знайшлі сёння раніцай у 7:35.

У Бараўлянах завяршыўся маштабны пошук двух выхаванцаў «SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны» — хлопчыкаў 12 і 10 гадоў. Падрабязнасці аперацыі распавялі ў міліцыі Міншчыны.

Як стала вядома, яшчэ да знікнення яны дзяліліся з аднагодкамі сваімі планамі. 19 верасня каля 17:00 хлопцы паехалі на роварах.

Быў разгорнуты сітуацыйны штаб. У яго працы задзейнічалі супрацоўнікаў міліцыі і МНС, вайскоўцаў, валанцёраў.

Да пошукаў прыцягнулі тэхніку, службовых сабак і БЛА.

20 верасня каля 7:35 міліцыянт‑кіроўца аўтазака канвойнага падраздзялення ІЧУ Мінскага РУУС Канстанцін Дуброва ўбачыў дзяцей паблізу АЗС — яны выходзілі з лесу.

З дзецьмі ўсё добра, з імі працуюць спецыялісты.

Чытайце таксама:

У Бараўлянах пад Мінскам зніклі двое дзяцей

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Каментары да артыкула