Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны
Жонка Трампа-малодшага раней пісала, што Умар Крамлёў зрабіў ім «надзвычай шчодры вясельны падарунак».
Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго сын, Дональд Трамп-малодшы, паабяцаў вянуць грошы расійскаму алігарху, які спансіраваў святочныя мерапрыемствы з нагоды яго вяселля на Багамах у маі, піша Reuters.
Раней паведамлялася, што расійскі бізнэсмен і прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі бокса Умар Крамлёў заплаціў сотні тысяч долараў за святочныя вясельныя мерапрыемствы сына Трампа.
Трамп заявіў журналістам, што калі ён спытаў у свайго сына пра гэта, той адказаў: «Не, я вяртаю грошы, тата». «І гэта было некаторы час таму. Таму я чуў, што ён плаціць».
Крыніца агенцтва пацвердзіла, што Трамп-малодшы плануе кампенсаваць выдаткі Крамлёву.
Сам Дональд Трамп не прысутнічаў на вяселлі свайго сына. Раней ён казаў, што не ведае Крамлёва і што вясельны скандал — гэта «не вялікая праблема».
Трамп заявіў у пятніцу, што ладзіў вясельныя вечарыны для «многіх людзей» у «прыгожых месцах», такіх як яго клуб Мар-а-Лага ў Палм-Біч, штат Фларыда.
«Пры ўсім гэтым я разумею, што Дон вярнуў яму грошы».
Жонка Трампа-малодшага, Беціна Трамп, у пасце ў Instagram у панядзелак назвала Крамлёва сябрам, які зрабіў «надзвычай шчодры вясельны падарунак», падкрэсліўшы, што Крамлёў аплаціў дзве паслявясельныя вечарыны, а не само вяселле.