На Кубе зноў поўны блэкаўт
18 верасня на Кубе зноў адбылося поўнае адключэнне нацыянальнай электраэнергетычнай сістэмы. Пра гэта паведаміла Міністэрства энергетыкі і горназдабыўной прамысловасці краіны. Улады заявілі, што ўжо запусцілі працэдуры для аднаўлення электразабеспячэння.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Ramon Espinosa
Апошні раз поўны калапс энергасістэмы адбываўся на Кубе ў ліпені — тады гэта здарылася тройчы менш чым за дзесяць дзён. У выніку амаль уся тэрыторыя краіны на працяглы час заставалася без электрычнасці.
Сітуацыя з энергазабеспячэннем на Кубе рэзка пагоршылася пасля таго, як у пачатку 2026 года ўлады ЗША прынялі меры, якія абмежавалі пастаўкі нафты на востраў. Амаль усё лета краіна сутыкалася з вельмі працяглымі адключэннямі электрычнасці і сур'ёзнымі перабоямі з водазабеспячэннем.
Чытайце таксама:
Адразу ў чатырох краінах Цэнтральнай Азіі адбыўся блэкаўт
На Кубе адбыўся чарговы агульнанацыянальны блэкаўт
«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту