БЕЛ Ł РУС

Аляксей Дзікавіцкі прэзентуе новы раман у Варшаве, Любліне і Брусэлі

18.09.2026 / 14:49

Nashaniva.com

Медыяменеджар і пісьменнік запрашае на прэзентацыю прыгодніцкага раману «Вяртанне Эльзы».

«Вяртанне Эльзы» — раман пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладосці, у якім мінулае нечакана працягвае ўплываць на жыццё тых, хто жыве сёння, піша bellit.info.

«У цэнтры гэтай гісторыі — страчаны куфар з сямейнымі каштоўнасцямі і палескі заклён, здольны спыніць старэнне таго, хто зможа выканаць яго ўмову. Пошукі праўды прымушаюць героя па-новаму паглядзець на ўласнае жыццё, каханне, родны горад і тое, што чалавек пакідае пасля сябе».

Кніга выйшла ў выдавецтве Kamunikat.

Кожны, хто набудзе «Вяртанне Эльзы» на прэзентацыях, атрымае ў падарунак адну з папярэдніх кніг пісьменніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула