Мінабароны Расіі стане мабільным аператарам?
На частотах, якія належаць арміі, маюць запусціць хуткасны інтэрнэт.
Міністэрства абароны Расіі лабіруе вылучэнне частот для мабільнай сувязі чацвёртага пакалення (LTE) для кампаніі «Аснова тэлекам», заснаванай «Ваентэлекомам» і былым мэнэджарам «Газпрома» Віталем Юсуфавым. Мэта — стварыць федэральную сетку доступу ў інтэрнэт.
Міністр абароны Расіі Анатоль Сярдзюкоў звярнуўся да прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзява з просьбай пасадзейнічаць у вылучэнні кампаніі «Аснова тэлекам» частот у дыяпазоне 2,5–2,7 Ггц па ўсёй краіне для стварэння федэральнай сеткі мабільнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт».
Блакавальны пакет кампаніі «Аснова тэлекам»(25,1%) належыць ААТ «Ваентэлекам», заснавальнікам якога з’ўляецца міністэрства абароны Расіі.
Частоты ў дыяпазоне 2,5–2,7 Ггц зараз занятыя Міністэрствам абароны, іх меркавалася вызваліць для грамадзянскіх патрэб і выкарыстоўваць для будаўніцтва сетак чацвёртага пакалення па тэхналогіі LTE, якая дазваляе забяспечваць хуткасць мабільнага інтэрнэту да 100 Мбіт/з.На гэтыя частоты таксама прэтэндуюць аператары МТС, «Білайн» і «Мегафон».