У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша
15 верасня дзіця даставілі ў раённую бальніцу з прыкметамі атручвання, паведамляе «Мінская праўда».
Фота: botanichka.ru
Медработнікі зрабілі дзіцяці прамыванне страўніка. Паводле папярэдняй інфармацыі, пагрозы для яго жыцця няма.
Ландыш з'яўляецца атрутнай раслінай, прычым асабліва небяспечныя яго ягады. Бацькам рэкамендуюць сачыць за дзецьмі падчас прагулак і тлумачыць ім, што нельга браць у рот і есці незнаёмыя ягады.
Чытайце таксама:
У Раўбічах мужчына пайшоў у лазню і там насмерць учадзеў
Трох туркменаў, якія атруціліся ў Лідзе паганкамі, удалося адкачаць
У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць
У Светлагорскім раёне малое дзіця з’ела бабуліну таблетку і памерла