БЕЛ Ł РУС

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА

15.09.2026 / 15:51

Nashaniva.com

У Беларусі кошка Соня стала сапраўднай «целаахоўніцай» сваёй гаспадыні пасля таго, як на жанчыну падчас прагулкі напаў вялікі сабака. Відэа гэтай нечаканай сустрэчы з’явілася ў сацыяльнай сетцы Threads і хутка прыцягнула ўвагу карыстальнікаў, заўважыла Tochka.by.

Скрыншот з відэа

На першых кадрах жанчына спакойна ідзе па вуліцы і размаўляе па тэлефоне. Аднак праз некалькі імгненняў сітуацыя рэзка змяняецца: яна бяжыць назад, а за ёй імчыцца вялікі сабака, якога жанчына называе алабаем.

Чым магла скончыцца гэтая пагоня, невядома. Але ў сітуацыю нечакана ўмяшалася кошка. Соня без ваганняў кінулася на сабаку, які быў у некалькі разоў большы за яе, і сваімі дзеяннямі прымусіла яго адступіць.

Видео: ksysha_by/Threads https://t.co/0P4QWEh3SQ

— Фото/Видео (@FotoVid81878667) September 15, 2026

Гаспадыня кошкі, Аксана, расказала, што падчас пагоні сапраўды моцна спалохалася. Паводле яе слоў, паводзіны сабакі зусім не выглядалі як спроба проста пазнаёміцца.

У каментарах жанчына паведаміла, што смелую кошку завуць Соня і што гэта яе гадаванка. Аксана таксама расказала, што некалі сама выратавала Соню ад галоднай смерці на вуліцы.

Паводле слоў жанчыны, яна добра ведае паводзіны сабак, бо дома ў яе жывуць зененхунд, аўчарка і цвергпінчар. Таму яна адразу зразумела, што сабака ўяўляе пагрозу.

Тым больш яе ўразіў учынак Соні. Нягледзячы на велізарную розніцу ў памерах, кошка ні секунды не вагалася і кінулася абараняць гаспадыню.

Смеласць Соні ўразіла і карыстальнікаў Threads. Пад відэа сабралася больш за 200 захопленых каментарыяў. Людзі называлі яе адважнай і сапраўднай гераіняй, жартам прапаноўвалі ўзнагародзіць кошку ордэнамі і адзначалі, што пасля такога ахоўніка сабакі для бяспекі ўжо не патрэбныя.

Чытайце таксама:

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу

Каментары да артыкула