Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму
Няшчасны выпадак адбыўся ў Брэсце.
23‑гадовы берасцеец нападпітку вырашыў паўтарыць трукі руфераў і вылез з балкона на трэцім паверсе.
Спроба павіснуць на руках звонку дома апынулася для маладога чалавека няўдалай: адчуўшы слабасць, ён спрабаваў падцягнуцца, але саслізнуў з апоры акна і ўпаў.
Хлопец прызямліўся на газон на прамыя ногі. У яго закрытыя аскольчатыя пераломы абедзвюх пятачных костак, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.