БЕЛ Ł РУС

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках

14.09.2026 / 11:49

Nashaniva.com

У найбліжэйшы час пачнуцца выпрабаванні.

На Мінскім трактарным заводзе стварылі доследны ўзор шахтавай машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Гэта сумесны праект прадпрыемства і «Беларуськалія». Спецыялісты МТЗ выязджалі ў Салігорск, дзе спускаліся ў шахту Бярозаўскага рудніка на глыбіню 425 м для вывучэння асаблівасцяў працы тэхнікі пад зямлёй.

У найбліжэйшы час на салігорскім прадпрыемстве пачнуцца выпрабаванні шахтавай машыны Belarus МТ-902.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула