БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

9.09.2026 / 17:04

Nashaniva.com

У Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі быў атакаваны ўкраінскімі дронамі Новаўрэнгойскі завод падрыхтоўкі кандэнсату да транспартавання (ЗПКТ).

Гэта прадпрыемства ўваходзіць у склад Урэнгойскага газаздабыўнога комплексу і займаецца перапрацоўкай нестабільнага газавага кандэнсату з буйных радовішчаў Надым-Пур-Тазаўскага рэгіёна.

Праектная магутнасць завода складае каля 19,5 мільёнаў тон сыравіны ў год. На прадпрыемстве атрымліваюць, у прыватнасці, стабільны і дээтанізаваны кандэнсат, звадкаваныя вуглевадародныя газы і іншыя нафтапрадукты.

Адлегласць ад Украіны да аб'екта перавышае 2800 кіламетраў па прамой, што робіць гэту атаку адной з найбольш далёкіх па адлегласці ад украінскай тэрыторыі.

Чытайце таксама:

У Наварасійску дроны атакавалі мазутны тэрмінал. Успыхнуў буйны пажар

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Расійскі дрон ударыў у цэнтральны будынак СБУ ў Кіеве. Зяленскі загадаў адказаць люстэркава

Дроны атакавалі Разанскі НПЗ

Каментары да артыкула