БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра КНДР: Пад мудрым кіраўніцтвам вялікіх лідараў краіна дасягнула значных поспехаў

9.09.2026 / 07:46

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына з Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, паведамляе ягоная прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын у Пхеньяне. Фота: Belarus Presidential Press Service via AP

Лукашэнка адзначыў, што пад мудрым кіраўніцтвам вялікіх лідараў [Кім Ір Сэна, Кім Чэн Іра і Кім Чэн Ына — НН], імёны якіх залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс гісторыі, КНДР дасягнула значных поспехаў. Пра гэта пераканаўча сведчаць рост дабрабыту насельніцтва, павелічэнне тэмпаў вытворчасці і эканамічнага развіцця, падкрэсліў ён.

«Прыемна адзначыць актыўнае пашырэнне сувязяў Мінска і Пхеньяна. З асаблівай цеплынёй успамінаю афіцыйны візіт у вашу цудоўную сталіцу ў сакавіку 2026 года. Радуе, што ўсе дамоўленасці, дасягнутыя падчас плённых сустрэч, своечасова выконваюцца ў інтарэсах народаў нашых краін. Разлічваю на працяг канструктыўнага дыялогу», — гаворыцца ў віншаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула