БЕЛ Ł РУС

Клімавіцкі каледж на Дні беларускага пісьменства прэзентаваў арыгінальную экспазіцыю: кулямёт Максім, гранатамёты, дубінку АМАПа, форму спецназа

7.09.2026 / 13:29

Nashaniva.com

На літаратурнае свята ў суседнія Касцюковічы клімавіцкія ідэолагі адправілі ваенна-патрыятычны клуб «За Родину!», які быў створаны ў лютым 2025 года ў дзяржаўным аграрным каледжы.

Намёт Клімавічаў быў аформлены па-расейску, а ўдзельнікі «дня пісьменства» напэўна, не ведалі, што гэта за свята такое, паведамляе Mayday.team.

Клімаўчане зрабілі акцэнт на прыкладах зброі розных гадоў і міліцыйскага рыштунку. З тым жа тэматычным намётам ВПК два месяцы таму удзельнічаў у купальскім свяце «Александрыя збірае сяброў». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула